Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе прайшоў пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца" і прысвечаны Году малой радзімы. Першы ўрок спрыяе фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваёй краіны.