Пытанні, якія часта задаюць - СШ 1 г.Пiнска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Пытанні, якія часта задаюць

Пытанне Падкажыце, 1)ці маюць права выкладчыкі адправіць дзіця дадому пераапранацца, калі лічаць, што яго адзенне не адпавядае "дзелавому стылю"? 2) чаму ў нашых крамах прадаюцца гарнітуры для хлопчыкаў, якія мала таго, што на 50% з сінтэтыкі, дык яшчэ і нельга сціраць, толькі хімчыстка? (форму майго сына неабходна чысціць кожны тыдзень, у хімчыстку не набягаешся). 
Адказ Навучэнец агульнаадукацыйнай установы не можа быць адпраўлены дадому для пераапранання, т.я. у час яго знаходжання ў агульнаадукацыйнай установе адказнасць за захаванне яго жыцця і здароўя нясуць педагогі.У бягучым годзе прадпрыемствы "Беллегпрама" абнавілі асартымент мадэлей адзення дзелавога стылю на 80 працэнтаў. У гандлёвай сетцы рэспублікі прадстаўлена адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак з паўшарсцяных тканін, вельвета, тканін з утрыманнем натуральных ісінтэтычных валокнаў.Уся прадукцыя выраблена з улікам патрабаванняў санітарных правіл, якія прад'яўляюцца да тавараў гэтагаасартыменту. У мадэлях заплечнікаў і ранцаў абавязкова прысутнічаюць святлоадбіўныя элементы для забеспячэння бяспекі школьнікаў. Прывытворчасці скургалантарэйных тавараў выкарыстоўваюцца воданепрымальныя матэрыялы, зручныя ў эксплуатацыі. Цяпер вытворчасцю тавараў для дзяцей школьнага ўзросту заняты 13швейных і 7 трыкатажных прадпрыемстваў, а таксама 12 гарбарна-абутковых і 2 скургалантарэйныя арганізацыі.
Пытанне Якая максімальная напаўняльнасць груп для правядзення факультатыўных заняткаў?
Адказ Нарматыву, які рэгулюе напаўняльнасць груп для правядзення факультатыўных заняткаў, не існуе. Рэкамендуемая напаўняльнасць групы - не больш за 10 чалавек.
Пытанее Па якім прынцыпе павінна адбывацца дзяленне вучняў па прадмеце Замежная мова?
Адказ Дзяленне класа на групы па ўзроўні засваення вучнямі зместу вучэбнага прадмета недапушчальна. Класны кіраўнік ажыццяўляе дзяленне класа на групы з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў, ствараючы роўныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу па замежнай мове.
Пытанне Падкажыце, калі ласка, пры якой тэмпературы паветра вучні 4 класа могуць займацца на вуліцы фізкультурай у восеньскі, зімовы і вясновы сезоны. 
Адказ Мэтазгодна правядзенне ўрокаў па фізічнай культуры і здароўю на адкрытым паветры пры тэмпературы паветра не ніжэй - 15 º С і хуткасці руху паветра 1-3 м / сек.