ПРА ШКОЛУ - СШ 1 г.Пiнска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

ПРА ШКОЛУ

Усё галоўнае ў лёсе чалавека пачынаецца са школы. Школа - гэта дом, дзе кожны адкрывае свае здольнасці, талент, знаходзіць сяброў.

У школе вялікая ўвага надаецца стварэнню камфортных умоў для атрымання ведаў кожным навучэнцам, для рэалізацыі здольнасцей вучняў, стварэнню спрыяльных добразычлівых адносін паміж педагогамі і вучнямі. Ужо не першы год мы працуем па Праграме адаптыўнай школы.

Па стане на 01.09.2022 у I-XI класах навучаюцца 1484 вучні ў 56 класах. Навучальныя заняткі арганізаваны ў дзве змены, у другую змену навучаюцца навучэнцы III - IV, VI - VII класаў (дваццаць класаў) у колькасці 540 навучэнцаў. Замежная мова - англійская. 

Упраўленне школай ажыццяўляюць дырэктар і 5 намеснікаў дырэктара.

Дырэктар школы Новікава Вольга Леанідаўна.

Намеснік дырэктара Краўчук Т.Я. з'яўляецца магістрам педагагічных навук, у студзені 2017 года скончыла магістратуру УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна». 

Настаўнік гісторыі Вайтовіч А.А. з'яўляецца магістрам гістарычных навук, у кастрычніку 2014 года скончыў аспірантуру пры БДУ.

З 01.09.2021 установа адукацыі працуе ў інавацыйным рэжыме. Тэма інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін як фактару стварэння бесканфліктнай прасторы ўстановы адукацыі". Тэрміны рэалізацыі інавацыйнага праекту: 2021-2024 гг. Кіраўнік інавацыйнага праекта Краўчук Таццяна Якаўлеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г.Пінска".

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г.Пінска" з'яўляецца апорнай установай адукацыі па наступных напрамках: 1) цютарскай суправаджэнне даследчай дзейнасці навучэнцаў пасродкам узаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі; 2) Фарміраванне інтэлектуальнага адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.Арганізавана работа трох груп падоўжанага дня для навучэнцаў I класаў, функцыянуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. 

На базе школы арганізавана правядзенне заняткаў гарадскіх навучальных курсаў па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіядаў па гісторыі. Вядзецца работа па развіццю працэсу інфарматызацыі ў сістэме адукацыі, па ўдасканаленню арганізацыі адукацыйнага працэсу. Вялікая ўвага надаецца матэрыяльна-тэхнічнай аснашчанасці навучальных кабінетаў. Так, у кабінеце №18 устаноўлена і шырока выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе інтэрактыўная дошка, у кабінетах №№ 7, 12, 19, 25 - інтэрактыўныя панэлі, кабінет № 27 - лінгафонны, у кабінетах №№ 2, 3, 16, 21 - тэлевізары .

Ва ўстанове працуе музей "Чырванасцяжнай, ордэна Ушакова I ступені Дняпроўскай флатыліі і I Навучальнага атрада Ваенна-марскога флоту СССР", які мае статус "народны" (статус "народны" прысвоены 20 чэрвеня 2011 года, двойчы пацверджаны). Вядзецца вялікая праца з навучэнцамі, якія адчуваюць цяжкасці ў навучанні. Функцыянуе пункт педагагічнай дапамогі настаўнікам "Праца па папярэджанні непаспяховасці". 

Педагогі сярэдняй школы № 1 прымаюць удзел у рабоце рэспубліканскіх, абласных семінараў, друкуюцца ў педагагічным перыядычным друку. Таленавітыя педагогі прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах педагагічнага майстэрства.Настаўнікі штогод працуюць у складзе журы абласных і гарадскіх алімпіяд, канферэнцый, у складзе гарадскіх экзаменацыйных камісій па праверцы медальных работ. Творчую работу кожнага настаўніка вызначаюць выпускнікі школы. Менавіта ўменне вучняў вызначыцца ў жыцці, знайсці занятак па душы, самастойна спасцігаць мудрасць прыроды, удасканальвацца і ўвесь час вучыцца вызначае, наколькі школа выканала сваю асноўную місію.

 

Навучальны год

Пасведчанне асобага ўзору 

Залаты медаль

Сярэбраны медаль

2006/2007

4

1

-

2007/2008

-

5

1

2008/2009

12

5

-

2009/2010

-

6

-

2010/2011

3

6

-

2011/2012

5

-

-

2012/2013

2

3

-

2013/2014

5

5

-

2014/2015

6

2

-

2015/2016

3

4

-

2016/2017

7

6

-

2017/2018

10

2

1

2018/2019

11

2

1

2019/2020

6

8

-

2020/2021

3

7

-

2021/2022

7

5

-

2022/2023

5 прэтэндэнтаў

3 прэтэндэнты

-