Архив новостей - СШ 1 г.Пинска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

21 - лютага Міжнародны дзень роднай мовы

21 - лютага Міжнародны дзень роднай мовы. Шырока адзначалася свята і ў нашай школе. Былі разнастайныя акцыі, гульні, дзе вучні і настаўнікі даведаліся шмат новага пра родную мову. А таксама зразумелі, што мова - гэта цэмент, які злучае людзей у народ. Пакуль жыве мова - жыве народ!

Інтэрв'ю " Пагавары са мной па-беларуску". Вучні-журналісты старэйшых класаў  задавалі цікавыя пытанні па гісторыі беларускай мовы, яе асаблівасцях. Радуе тое, што ўсе адказвалі на чыстай беларускай мове. Значыць, наша родная мова, якая, быццам цэмент, злучае людзей у народ, не забываецца. Яе ведаюць і ёю карыстаюцца!

Акцыя "Кожнаму малойцу - па смачнаму слоўцу". Сустрэча вучняў школы і настаўнікаў са смачным беларускім слоўцам. Хто растлумачыць яго значэнне - атрымлівае салодкі прыз.

Глядзець фотаальбом