Архив новостей - СШ 1 г.Пинска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.12.2016

Дзень беларускай мовы і літаратуры

6 снежня . Вось-вось павінны пачацца вучэбныя заняткі, але ў фае школы дзеці не разыходзяцца. Тут разгублена іх вітае 8”А” клас са словамі:

Усё па-новаму ў нас!

У добры дзень і ў добры час!

Уручаюць эмблемы дня “Мова нанова”.

Дэвізам дня сталі словы Я.Янішчыц:

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім невузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Яркасць, музыка, незвычайныя паводзіны вучняў на перапынках, удзел у разнастайных мерапрыемствах не аставілі абыякавым да гэтага дня ніводнага чалавека. Многія формы мерапрыемстваў былі для вучняў вельмі цікавымі. Гэта інтэрактыў “Смак роднай мовы”, “Нашы любімыя словы”, інфармацыйны дайджэст “Асветнікі Беларусі” і песенны дайджэст “Беларускую песню бярыце з сабою”, віктарыны-выставы, дыскусійныя арэлі, конкурс калажоў “Зямля бацькоў-зямля святая”, флэшмоб “Зямля пад белымі крыламі”, інтэлектуальны забег “Бягучая дзясятка”, гульнёвая праграма “У свеце беларускіх рамёстваў і інш. А закончылі дзень масавым мерапрыемствам у актавай зале, дзе адбылася літаратурна -музычная кампазіцыя “Мову матчыну шануйце!”

Такіх свят у нашай школе яшчэ не было!

Усім удзельнікам свята выказваецца падзяка. Шчырыя словы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры: Літвінчык С.В., Райчук Л.А., Папко З.І., Шаламіцкай Н.М., Фадзеевай А.А.

Да новых сустрэч!

ФОТАЗДЫМКІ