НАСТАЎНІЦКАЯ - СШ 1 г.Пiнска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

НАСТАЎНІЦКАЯ

Арганізацыю адукацыйнага працэсу ў школе ажыццяўляюць:

дырэктар Бойка В.Я., настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, на пасадзе з 2005 года;

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Краўчук Т.Я., настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, магістр педагагічных навук, на пасадзе з 2008 года;

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Крывецкая А.М., настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, на пасадзе з 23.09.2019;

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Козак Л.П., настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, на пасадзе з 2016 года;

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хлебус І.І., настаўнік англійскай мовы першай кваліфікацыйнай катэгорыі, на пасадзе з сакавіка 2015 года.

 Педагагічны калектыў уключае 107 педагогаў (з іх – 9 педагогаў знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску), 2 бібліятэкара.

Па ўзроўні адукацыі педагагічныя работнікі маюць:

  •  вышэйшая адукацыя - 80 (83%) педагогаў;
  •  сярэдняя спецыяльная адукацыя - 16 (17%) педагогаў.

Дырэктар школы Бойка В.Я. мае кваліфікацыю "Менеджэр у сферы адукацыі". Намеснік дырэктара Краўчук Т.Я. з'яўляецца магістрам педагагічных навук, у студзені 2017 года скончыла магістратуру Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С.Пушкіна. Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Вайтовіч А.А. з'яўляецца магістрам гістарычных навук, у кастрычніку 2014 г. скончыў аспірантуру пры БДУ.Педагог сацыяльны Саланевіч А.А. у 2014 годзе скончыла магістратуру УВПА Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта па накіраванні падрыхтоўкі «Сацыяльная праца». Настаўнік-дэфектолаг Трунова І.С. з'яўляецца магістрам гуманітарных навук, у 2002 годзе скончыла магістратуру Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С.Пушкіна, у 2005 годзе - аспірантуру (з 2019 года знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску).

 У дынаміцы за апошнія пяць гадоў вышэйшую адукацыю маюць наступную колькасць педагогаў:

2016/2017 – 83 педагогі; 
2017/2018 - 77 педагогаў;
2018/2019 - 69 педагогаў;
2019/2020 - 67 педагогаў; 
2020/2021 - 79 педагогаў. 


Сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць:
2016/2017 - 12 педагогаў; 
2017/2018 - 10 педагогаў; 
2018/2019 - 7 педагогаў; 
2019/2020 - 9 педагогаў; 
2020/2021 - 14 педагогаў. 


Інфармацыя па кваліфікацыйных катэгорыях:
33 (34%) педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю; 
22 (23%) педагогаў маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю; 
17 (18%) педагогаў маюць другую кваліфікацыйную катэгорыю; 
24 (25%) педагогаў без кваліфікацыйнай катэгорыі. 

Штогод складаецца статыстычная справаздачнасць па кадравым складзе педагагічных работнікаў і абнаўляецца абласная праграма "Кадры".

У канцы кожнага бягучага навучальнага года вызначаюцца педагагічныя работнікі, якія могуць атэставацца ў наступным навучальным годзе на адпаведнасць той ці іншай кваліфікацыйнай катэгорыі. Перспектыўны план атэстацыі знаходзіцца ў настаўніцкай і ў метадычным кабінеце школы.Атэстацыя педагагічных работнікаў ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 № 101, са змяненнямі і дапаўненнямі, пастановамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2014 № 20, ад 26.11.2014 № 163 пункт 14 і ад 11.05.2017 № 46. 

Педагогі школы праходзяць курсавую падрыхтоўку ў дзяржаўнай установе адукацыі "Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі", у дзяржаўнай установе адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі", ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт" і ва ўстанове адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна » згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2014 г. № 253 «Аб унясенні дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2011 г. № 954 «Аб асобных пытаннях дадатковай адукацыі дарослых»:

2015 год - 30 педагогаў; 
2016 год - 12 педагогаў; 
2017 год – 23 педагогі;
2018 год – 22 педагогі; 
2019 год - 17 педагогаў; 
2020 год - 24 педагогі;
2021 год - 20 педагогаў.

 

Правілы педагагічных работнікаў

 У мэтах павышэння прэстыжу і статусу педагагічнай прафесіі, павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (загад № 401 ад 10.06.2022) зацверджаны  Правілы педагагічных работнікаў